Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШЫМКОВІЧ (ШИМКОВИЧ) Пётр Васілевіч 

ШЫМКОВІЧ (ШИМКОВИЧ) Пётр Васілевіч

[1868, в. Данілавічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўкі р-н Гомельскай вобл. — 1938, Магілёў, турма НКВД], протаіерэй абнаўленчы. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, брат Іосіфа Шымковіча. Да 1907 настаяцель Петра-Паўлаўскага храма в. Гарадзец Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. У 1908—12 служыў у Казанскай царкве в. Прыволле Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія, член павятовага аддзялення Магілёўскага епархіяльнага вучылішчнага савета. Адмовіўся ад святарскага сана па прычыне асабістага характару. У 1920-я г. ўваходзіў у групу «жывацаркоўнікаў», адноўлены імі ў сане. Актыўна прапагандаваў абнаўленчы раскол у Оршы, за што ўзнагароджаны санам протапрасвітара. З 1924 настаяцель захопленага абнаўленцамі Петра-Паўлаўскага храма в. Гарадзец. У 1925 член абнаўленчага Сінода. Адзін з ініцыятараў правядзення ўстаноўчага з’езда Аршанскай абнаўленчай епархіі (18.5.1926), прызначаны ўпаўнаважаным епархіі. Арыштаваны 4.1.1930 у в. Гарадзец. Вызвалены 24.3.1930. Зноў арыштаваны 1.3.1938 у Магілёве. Асуджаны 21.9.1938 з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі як «рэзідэнт польскай разведкі і кіраўнік шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957 трыбуналам БВА. Групавая справа Ш. і інш. № 5070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".