Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШЧЭРБА (ЩЕРБА) Пётр
[1888, в. Новая Ельня Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], сын Георгія Фёдаравіча Шчэрбы*. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 26.1.1933. Асуджаны 15.5.1933 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989. Групавая справа Ш. і актыўных прыхаджан № 11262 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
[Паводле кнігі: т. II, с. 443–444]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.