Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШАФРАНОЎСКІ (ШАФРАНОВСКИЙ) Пётр Васілевіч
[20.12.1876, в. Азяраны Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 18.10.1938, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. Верагодна, сын Васілія Шафраноўскага* . Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў ва Увазнясенскай царкве в. Залессе Гомельскага пав., цяпер Чачэрскі р-н Гомельскай вобл. У 1914 пераведзены ў Касма-Даміянаўскі (?) храм у мяст. Асіповічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл., з 31.10.1914 благачынны цэркваў 3-й акругі Бабруйскага пав. Арыштаваны 3.6.1938. Асуджаны 10.10.1938 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і шпіён» дa ВМП. Загінуў у турме. Рэабілітаваны 26.5.1958 тpыбуналам БВА. Групавая справа Ш. і інш. № 6289 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рагачоўскага раёна. Мн., 1992.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.