Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШАРКОЎСКІ (ШАРКОВСКИЙ) Фёдар
[1875, мяст. Станькава Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Сын Іаана Шаркоўскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1897?), рукапаложаны ў іерэя (1899). З 1900 настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Нясята Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. З 1909 настаяцель Касма-Даміянаўскага храма ў мяст. Гарадок Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл., благачынны (1910—15) цэркваў 4-й акругі Бабруйскага пав. З 1916 настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Вяляцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ. З 1917 благачынны цэркваў 2-й акругі Барысаўскага пав. Апошняе месца службы — Мікалаеўскі храм в. Папоўшчына, цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дачок Кацярыну (н. ў 1905) і Любоў (1920). Арыштаваны 18.2.1931. Абвінавачваўся ў тым, што «ведаў пра дзейнасць контррэвалюцыйнай групоўкі, але не даклаў пра яе ў АДПУ». Асуджаны 4.7.1931 калегіяй АДПУ да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Сібір. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у Барысаве. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 25.8.1989. Групавая справа Ш. і інш. № 28026-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.