Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШАКАЛА (ШЕКАЛО) Аляксій Мікалаевіч
[1874, в. Частнікі Люблінскага ваяв., цяпер Польшча — ?]. Украінец. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель Уваскрасенскай царквы ў Віцебску. Быў жанаты, меў сямёра дзяцей. Арыштаваны 24.4.1931. Асуджаны 14.7.1932 з 15 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ як «член антысавецкай групы» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.