Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЧАРНІЦКІ (ЧЕРНИЦКИЙ) Міхаіл Емяльянавіч
[1869, Палтаўская губ., цяпер Украіна — ?]. Украінец. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. У 1930-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Благавічы, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 9.3.1938. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі». 23.1.1939 справа Ч. была спынена «з-за адсутнасці склада злачынства», а ён вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.1.1994 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа Ч. № 15569 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.