Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦІХАМІРАЎ (ТИХОМИРОВ) Лазар Дзмітрыевіч 

ЦІХАМІРАЎ (ТИХОМИРОВ) Лазар Дзмітрыевіч

[1882, в. Сяднёўка (Седневка) Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. З  1910 служыў псаломшчыкам. У 1911 атрымаў пасведчанне аб паспяховым сканчэнні курса багаслоўскіх прадметаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. Рукапаложаны ў іерэя. З 1913—14 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Замачак Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. Узнагароджаны набедранікам, скуф’ёй, камілаўкай. У 1920-я г. святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 27.2.1932 у в. Камянец Чашніцкага р-на. Асуджаны 5.6.1932 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.2.1964 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа Ц. № 12821-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".