Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦІУМ-БУФАЛАЎ (ТИУМ-БУФАЛОВ) Марк Фёдаравіч 

ЦІУМ-БУФАЛАЎ (ТИУМ-БУФАЛОВ) Марк Фёдаравіч

[1885, Гродзенская губ. — ?], свяшчэннаслужыцель. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Чыгірынка Быхаўскага пав., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 17.7.1937. Асуджаны 7.8.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ц.-Б. № 9794 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".