Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЦІТОЎ (ТИТОВ) Савелій Іванавіч
[11.1.1883 в. Земцы Віцебскай губ. — 30.5.1976]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў настаўніцкія курсы пры Віцебскай духоўнай семінарыі (1900). Служыў псаломшчыкам у Мікалаеўскім кафедральным саборы ў Віцебску. З 1907 псаломшчык 16-га Сібірскага стралковага палка. У 1910 пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Віцебск, працягваў служыць у кафедральным саборы. У 1912 павенчаны з Верай Пятроўнай Фурман, меў сыноў Леаніда (н. ў 1921), Валянціна (1923). У 1913 пераведзены ў Свята-Троіцкую царкву в. Маклакі (Маклак) Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. Дэмабілізаваны 1.1.1918. Вярнуўся на ранейшае месца службы. 12.4.1922 рукапаложаны ў дыякана. 29.12.1929 арыштаваны органамі АДПУ і асуджаны за «антысавецкую агітацыю» (тэрмін невядомы). Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа. Вызвалены ў 1937. Пасля вяртання — дыякан Віцебскай Пакроўскай царквы. 13.5.1942 мітрапалітам Мінскім Панцеляіманам (Ражноўскім) рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Увазнясенскага храма ў Ліёзна, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. У 1951 набыў ва ўласнасць для царквы хату, куды перанёс малітоўны дом. Узнагароджаны скуф’ёй (1949), камілаўкай (1951), нагрудным крыжам (1955), санам протаіерэя (1960). Са студз. 1961 за штатам. Апошнія гады жыў у Магілёве.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 790.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.