Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦІТОВІЧ (ЦИТОВИЧ) Уладзімір Іванавіч 

ЦІТОВІЧ (ЦИТОВИЧ) Уладзімір Іванавіч

[1876, в. Глешчыцы (?) Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], свяшчэннаслужыцель. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў у Горках, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 18.11.1937 у Горках па адрасе: вул. Піянерская, д. 15. Асуджаны 25.11.1937 з актыўнымі прыхаджанамі Фёдарам Малашэўскім (н. ў 1877), Якавам Масляковым (1863) тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.3.1960 пастановай прэзідыума Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Ц. і інш. № 6992-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.

 

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".