Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЦІТОВІЧ (ЦИТОВИЧ) Аляксандр Афанасевіч
[1872, в. Бярозкі Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар. З духоўнага саслоўя. У 1900—10-я г. настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Бель Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 15.9.1932 у в. Вільгорт Усць-Куломскага р-на Комі АССР. Асуджаны 16.4.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Покаяние.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.