Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЦЕРАНЕЦКАЯ (ТЕРАНЕЦКАЯ) Таціяна Пятроўна
[1883, в. Цярэшкавічы (Старыя Цярэшкавічы) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], манахіня. З сялянскай сям’і. З 1917 насельніца Іаанаўскага манастыра ў Петраградзе, пеўчая манастырскага хора. Арыштавана ў 1924 па справе «Іаанаўскага манастыра». Асуджана да 3 гадоў ссылкі ва Усць-Сысольск Комі АССР. З 1927 жыла ў Гомелі. Вярнулася ў Ленінград у 1930, пасялілася ў будынку Іаанаўскага манастыра. Са жн. 1931 працавала санітаркай у бальніцы імя Філатава. Зноў арыштавана 17.2.1932 і 22.3.1932 асуджана да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.