Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ФІЛІМАНЮК (ФИЛИМОНЮК) Мяфодзій Філіпавіч
[1862, в. Кожына Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], іераманах. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Гаравец (тагачасны паштовы адрас: ст. Плешчаніцы) Барысаўскага пав., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 29.10.1929. Асуджаны 15.12.1929 са святаром Канстанцінам Будолем, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.12.1993 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа Ф. № 6246-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.