Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ФЕАДОСІЙ (ВАШЧЫНСКІ) 

ФЕАДОСІЙ (ВАШЧЫНСКІ)

[Дзмітрый Васілевіч; 15.5.1876, мяст. Кітай-Горад Палтаўскай губ., цяпер Украіна — 22.10.1937, ГУЛАГ], епіскап. Украінец. З сям’і протаіерэя Васілія Вашчынскага. Пасля сканчэння Палтаўскай духоўнай семінарыі (1897) служыў у царкве с. Ярэмічы, потым у прыходзе с. Астап’е і ў  храме ў ваколіцах Падольскіх хутароў Харольскага пав. (Палтаўская губ., цяпер Украіна). Трымаў уласную гаспадарку. У 1910 раздаў усю маёмасць беднаце і выехаў у Казань, дзе ў 1912 паступіў у Казанскую духоўную акадэмію (скончыў са ступенню кандыдата багаслоўя ў 1916). Накіраваны выкладчыкам у Чарнігаўскую духоўную семінарыю, з верас. 1918 яе назіральнік. З крас. 1919 служыў у царкве в. Верасочча Нежынскага пав. Чарнігаўскай губ., з 1922 — у Васільеўскім храме Нежына. Пражываў з дачкой Марыяй (н. ў 1900) і ўнукам Дзмітрыем (1931). Неаднаразова арыштоўваўся супрацоўнікамі АДПУ. 3.8.1926 у Ніжнім Ноўгарадзе мітрапалітам Сергіем (Страгародскім) пастрыжаны ў манашаскі сан з імем Феадосій і 5.8.1926 хіратанісаны ў епіскапа Вініцкага, вікарыя Падольскай епархіі. У чарговы раз арыштаваны 10.10.1926 па справе архіепіскапа Курскага Ануфрыя (Гагалюка). Пад следствам знаходзіўся ў Харкаўскай турме АДПУ, потым перавезены ў Маскву. Абвінавачваўся ў супраціве абнаўленчаму руху. У ліст. 1926 высланы ў с. Банцюг Уральскай вобл. Вызвалены ў лют. 1928. З 9.5.1928 епіскап Лугаўскі, вікарый Ленінградскай епархіі. З 24.4.1929 епіскап Магілёўскі. Увосень 1932 двойчы сустракаўся з епіскапам Мінскім Феафанам (Семенякам) з  мэтай вярнуць у лона кананічнай Царквы епіскапа Беларускай Аўтакефальнай Царквы Філарэта (Раменскага), але безвынікова. Зноў арыштаваны 28.2.1933. Асуджаны 9.6.1933 калегіяй АДПУ як «арганізатар і  кіраўнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з лагпунктаў АДПУ Камсамольска-на-Амуры Далёкаўсходняга краю. 11.9.1937 лагернай тройкай НКВД прыгавораны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду сярод зняволеных» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Ф.В. і інш. № 27605-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД; Кривонос Ф., свящ. Мученический и  исповеднический подвиг Могилевских святителей ХХ века: Феодосия (Ващинского), сщмч. Павлина (Крошечкина), Александра (Раевского). Мн., 2002; www.fond.ru.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".