Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ТРУСЕВІЧ (ТРУСЕВИЧ) Іаан Васілевіч 

ТРУСЕВІЧ (ТРУСЕВИЧ) Іаан Васілевіч

[1878, мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 1931 (?), Віцебск (?), турма НКВД]. Беларус. З духоўнага саслоўя, сваяк Аляксія Трусевіча* . Скончыў духоўную семінарыю. Выкладаў у царкоўна-прыходскай школе ў мяст. Сухары Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскі р-н. Рукапаложаны ў іерэя. З 1912 настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў мяст. Шклоў Магілёўскага пав., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. У 1920-я г. служыў у Мікалаеўскім храме ў мяст. Коханава Аршанскага пав., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 16.10.1930. Асуджаны 26.1.1931 асобай нарадай АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.7.1989. Асабовая справа Т. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


* Да 1908 настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма ў мяст. Дуброўна.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".