Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ТРУНІН (ТРУНИН) Барыс Вячаслававіч 

ТРУНІН (ТРУНИН) Барыс Вячаслававіч

[19.10.1917, Брэст — 1.12.1971, Маларыта Брэсцкай вобл.], святар, службовец. Беларус. З сям’і рабочага. Скончыў 3-класную рускую пачатковую школу (1927), 7-класную польскую школу (1931), Брэсцкую рускую гімназію (1936). Адначасова вучыўся псаломшчыцкай службе ў місіянера Палескай епархіі Уладзіміра Палякова. У 1936 прызначаны псаломшчыкам Мялецкага манастыра Ковельскага пав. Валынскага ваяв. 14.10.1943 у Барысаўскім Уваскрасенскім саборы епіскапам Смаленскім і Бранскім Сцяфанам (Сеўбам) рукапаложаны ў дыякана, 15.11.1943 — у іерэя і прызначаны настаяцелем Мікалаеўскага прыхода ў мяст. Крупкі Мінскай вобл., потым у царкву Нараджэння Багародзіцы в. Худаўцы, цяпер Крупскі р-н. 27.9.1944 пераведзены ў Петра-Паўлаўскі храм мяст. Картуз-Бяроза (цяпер Бяроза, райцэнтр Брэсцкай вобл.), благачынны. Быў жанаты на Валянціне Мікалаеўне Пратаповіч (н. ў 1920), меў сына Віталія (1944). Арыштаваны і 21.12.1944 асуджаны асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» і «сувязь з  бандэраўцамі» да 10  гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з паўночных канцлагераў ГУЛАГа. У 1948—49 працаваў горным майстарам камбіната «Інтавугаль» МДБ Архангельскай вобл. Канчаткова вызвалены 15.12.1955 са зняццем судзімасці. Вярнуўся на радзіму. 2.3.1956 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) прызначаны настаяцелем Пакроўскага храма в. Жукаў Барок Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. З 8.5.1957 служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Хаціслаў Маларыцкага р-на. Узнагароджаны набедранікам (15.2.1944), скуф’ёй (28.5.1944), камілаўкай (1958). Неаднаразова выклікаўся і дапытваўся супрацоўнікамі КДБ, якія прымушалі яго адрачыся ад сана. 19.8.1959 не вытрымаў націску і перайшоў на грамадзянскую працу. Працаваў галоўным інжынерам Маларыцкага райпрамкамбіната.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 579.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".