Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ТКАЧОЎ (ТКАЧЕВ) Яфім Мацвеевіч
[1883, Смаленск — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 27.4.1931 у Віцебску як «вандроўны прапаведнік і гандляр рэчамі царкоўнага ўжытку». Асуджаны 14.7.1932 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Т. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.