Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЧАНСНОВІЧ (СЧЕНСНОВИЧ) Іакаў Аляксандравіч
[1866, в. Дзедзіна Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Багародзіцкай царквы в.Скрыдлева Сенненскага пав., цяпер Віцебскі р-н. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. Арыштаваны 3.12.1933. Асуджаны 25.2.1934 з інш. свяшчэннаслужыцелямі Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
[Паводле кнігі: т. II, с. 329]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.