Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЦЯПАНАЎ (СТЕПАНОВ) Антоній Ціханавіч
[1881, в. Вейна Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н (паводле інш. звестак в. Гарадзішча Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл.) — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскім храме в. Гарадзішча. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 10.3.1932. Асуджаны 23.6.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 19.9.1937. Прыгавораны са святарамі Магілёўскай епархіі Гаўрыілам Мельячэнкам, Дзімітрыем Случаноўскім, дыяканам Фамой Казловым 5.11.1937 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі». Мера пакарання невядома. Па першай справе (№ 12982; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага савета БССР. Па другой (№ 14144; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) 22.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.
[Паводле кнігі: т. II, с. 324–325]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.