Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЦЯПАНАЎ (СТЕПАНОВ) Аляксандр Паўлавіч
[1892, Полацк Віцебскай губ., цяпер горад Віцебскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля (?). Да арышту настаяцель царквы в. Казакі (паводле інш. звестак, Мікалаеўскага храма ў в. Мядзеліна) Віцебскага р-на. Быў жанаты, гадаваў дачок: Кацярыну, Любоў, Яўгенію. Арыштаваны 24.2.1932 ці 22.9.1932. Асуджаны 1.11.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю» і як «кіраўнік антысавецкай групоўкі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.12.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа С. № 17484-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[Паводле кнігі: т. II, с. 324]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.