Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СТУКАЛА (СТУКАЛО) Мікалай Пятровіч
[1892, с. Янава, цяпер Украіна — ?], святар. Украінец. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. асуджаны за «контррэвалюцыйную агітацыю» і этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Уцёк з канцлагера. Жыў у Слуцку. Зноў арыштаваны 24.12.1933. Прыгавораны 26.3.1933 за «антысавецкую прапаганду» і «ўцёкі з месца зняволення» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 29.8.1989. Асабовая справа С. № 31391-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.