Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СТРАХОВІЧ (СТРАХОВИЧ) Аркадзій 

СТРАХОВІЧ (СТРАХОВИЧ) Аркадзій

[6.1.1902 в.  Вольніца Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — 8.1.1938, Мінск, турма НКВД], сын Мікалая Страховіча* . Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У першай палове 1930-х г. дыякан Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай), служыў у Аляксандра-Неўскай царкве ў Мінску. Падчас арышту саліст хора Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Старажоўская, д. 38, кв. 4. Асуджаны 27.12.1937 тройкай НКВД СССР як «агент польскай разведкі і член ПАВ, які служыў у арміі белапалякаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.10.1957 трыбуналам Ленінградскай ВА. Асабовая справа С. № 10944-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998; Рэпрэсаваныя...


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1897?), рукапаложаны ў іерэя (1898). З 1899 настаяцель Пакроўскай царквы в.?Вольніца.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".