Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЛУЧАНОЎСКІ (СЛУЧАНОВСКИЙ) Уладзімір Мікалаевіч 

СЛУЧАНОЎСКІ (СЛУЧАНОВСКИЙ) Уладзімір Мікалаевіч

[1871, мяст. Дашкаўка Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскі р-н — 1930 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і службоўца. Да арышту дыякан Раства-Багародзіцкай царквы ў родным мястэчку. Арыштаваны 6.2.1930. Асуджаны 21.3.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 13254 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".