Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СІНЯЎСКІ (СИНЯВСКИЙ) Уладзімір Грыгор’евіч 

СІНЯЎСКІ (СИНЯВСКИЙ) Уладзімір Грыгор’евіч

[1881, в. Тупічана Віцебскай губ. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Арыштаваны 28.6.1942 у Куйбышаве. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі і прапагандзе». 29.9.1942 пастановай НКВД Куйбышаўскай вобл. справа спынена. У 2-й палове 1940-х г. — святар Спаса-Еўфрасіннеўскай манастырскай царквы ў Полацку Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.11.1949. Асуджаны 9.9.1950 асобай нарадай МДБ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Ангарскі канцлагер МДБ Іркуцкай вобл. (Брацк). Вызвалены 23.5.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.12.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа С. № 22892-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

У даваенны час, верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі С.

Кр.: Белая книга.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".