Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СІНЯКОЎ (СИНЯКОВ) Парфірый Іванавіч
[1866, мяст. Горы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — сак. 1930 (?), Магілёў, турма НКВД], іерэй. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, верагодна, брат Іаана Сінякова*. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1900—20-я г. настаяцель Свята-Іаанаўскай царквы ў родным мястэчку. Арыштаваны 17.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 са святаром Сергіем Чатыркіным калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.8.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа С. і інш. № 10509-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.
[Паводле кнігі: т. II, с. 288]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.