Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СІДАРЭНКА (СІДАРАКІН) (СИДОРЕНКО, СИДОРАКИН) Раман Кузьміч
[1883 — ?], свяшчэннаслужыцель. Беларус. З духоўнага саслоўя. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Жалезнікі Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл., загадчык царкоўна-прыходскай школы. Арыштаваны, верагодна, у в. Ліскоўская Слабада, цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. Асуджаны ў 1930 да высылкі з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: ДА Гомельскай вобл., ф. 1379, воп. 1, сп. 2, л. 5.
[Паводле кнігі: т. II, с. 285–286]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.