Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЕЧКА (СЕЧКО) Ганна Восіпаўна
[1881, Мінская губ. — ?]. З сялянскай сям’і. Актыўная прыхаджанка храма падвор’я Кіева-Пячэрскай Лаўры. Падчас арышту кандуктар «Лентрамвая». Удава. Арыштавана 22.12.1933 у Ленінградзе па справе «еўлогіеўцаў». Асуджана 25.2.1934 да 3 гадоў ППК умоўна. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № п-66773 захоўваецца ў архіве УФСБ Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобл.
Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
[Паводле кнігі: т. II, с. 284]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.