Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЕРАФІМ (АЛЯКСАНДРАЎ)
[Дзмітрый Аляксандравіч; 19.10.1865 або 1866, с. Нікіціна Корсунскага пав. Сімбірскай губ., Расія — 2.12.1937, Кустанай, Казахстан], мітрапаліт. З сям’і чыноўніка. У 1889 скончыў Саратаўскую духоўную семінарыю. З верас. 1889 да 1890 памочнік епархіяльнага місіянера Саратаўскай епархіі. У 1890 рукапаложаны ў дыякана, у 1891 — у святара. З 1894 — епархіяльны місіянер Саратаўскай епархіі. З сак. 1909 святар Уваскрасенскай (Рынкавай) царквы (цяпер не існуе) у Віцебску. У 1910—14 епархіяльны антыраскольніцкі місіянер Арэнбургскай епархіі. У 1911 узведзены ў сан протаіерэя, 14.12.1914 у Арэнбургу епіскапам Арэнбургскім Мяфодзіем (Герасімавым) і епіскапам Пятроўскім Дзіянісіем (Празароўскім) хіратанісаны ў епіскапа Кустанайскага, вікарыя Арэнбургскай епархіі. З 24.3.1916 да 19.3.1918 епіскап Чалябінскі, вікарый Арэнбургскай епархіі, часова кіруючы Екацярынбургскай епархіей. У 1917—18 удзельнічаў у Паместным саборы РПЦ. З 9.3.1918 да 22.4.1918 епіскап Полацкі і Віцебскі. У крас. 1918 пераведзены ў Цвярскую епархію і да 29.11.1919 епіскап Старыцкі, вікарый Цвярской епархіі. З ліст. 1919 епіскап Цвярскі і Кашынскі. З 1920 да 1921 член Свяшчэннага сінода пры Свяцейшым Патрыярху Ціхане. З архіепіскапамі Іларыёнам (Троіцкім) і Ціханам (Абаленскім) удзельнічаў у перамовах з абнаўленцамі аб магчымасці аб’яднання. Першы раз арыштаваны Цвярской губ. ЧК у 1920. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». У 1921 зноў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены. У 1922 узведзены ў архіепіскапа Цвярскога і Кашынскага. 4.4.1922 у Маскве арыштаваны за «супраціў канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей». З чэрв. 1922 да лют. 1923 знаходзіўся ў Бутырскай турме. Пасля вызвалення жыў у Маскве без права выезда. 24.3.1924 узведзены ў сан мітрапаліта Цвярскога і Кашынскага. 21.12.1925 арыштаваны ў Цвяры і перавезены ў Маскву. 4.5.1926 вызвалены пад падпіску аб нявыездзе і ў ліст. 1926 адпраўлены ў ссылку ў Свярдлоўск. Вызвалены ў маі 1927. З 18.5.1927 — член Часовага патрыяршага Свяшчэннага Сінода пры мітрапаліце Сергіі (Страгародскім). З 15.6.1928 да 11.9.1933 мітрапаліт Саратаўскі. З верас. 1933 да ліст. 1936 мітрапаліт Казанскі і Свіяжскі. 26.12.1934 узнагароджаны правам нашэння крыжа на клобуку. 20.11.1936 арыштаваны НКВД у Казані. 27.2.1937 асуджаны да 3 гадоў ссылкі ў Паўночны Казахстан (Петрапаўлаўск). 26.11.1937 тройкай НКВД Паўночна-Казахстанскай вобл. прыгавораны да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.