Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЕКАЧ (СЯКАЧ) Грыгорый Якаўлевіч 

СЕКАЧ (СЯКАЧ) Грыгорый Якаўлевіч

[15.9.1904, в. Акулінка Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. — 2.5.1997], святар. Скончыў народную школу ў Мазыры (1924). З 1927 псаломшчык Мазырскага Успенскага сабора. Арыштаваны ў 1929. Асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Мурманскай вобл. Пасля датэрміновага вызвалення жыў у Рэчыцы. У 1937 ажаніўся з Гапонскай Ганнай Васілеўнай. Гадаваў чацвёра дзяцей. 15.3.1943 архіепіскапам (абнаўленчым) Мікалаем (Аўтаномавым) рукапаложаны ў дыякана, 25.3.1943 — у іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Артукі, цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. 23.6.1944 архіепіскапам Калінінскім і Смаленскім Васіліем (Ратміравым) у Рэчыцкім Успенскім саборы перарукапаложаны. Працягваў служыць ў в. Артукі. 19.12.1946 прызначаны настаяцелем храма ў Лоеве, дзе за кароткі час адбудаваў новы храм, асвячоны ў 1949 у гонар Святой Троіцы. У 1952 перавёўся ў Чарнігаўскую епархію. З 1959 клірык Бранскай епархіі. У 1980-я г. жыў у Стаўрапольскім краі на станцыі Зелянчукская.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 603.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".