Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РАШЭТНІК (РЕШЕТНИК) Васілій Міронавіч
[1891, в. Вяляцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчык Спаса-Праабражэнскай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны ў крас. 1933. Асуджаны 19.7.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Р. і інш. № 27206-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.