Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РАШЧЫНСКІ (РОЩИНСКИЙ) Уладзімір Васілевіч 

РАШЧЫНСКІ (РОЩИНСКИЙ) Уладзімір Васілевіч

[1902, в. Казловічы Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту служыў у  Мітрафанаўскай царкве ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 1.3.1932. Асуджаны 19.6.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Р. № 20875-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".