Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РАБЦАЎ (РЯБЦЕВ) Леанід Мікалаевіч
[1875, в. Спасінакаўшчына (?) Разанскай губ., Расія — ?]. Рускі. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. У 1910-я г. выкладчык Мінскай гарадской гандлёвай школы. У 1920-я г. настаяцель царквы на могілках каля в. Кайкава Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод вернікаў. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 20.10.1929. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Ігнатам Войцікам (1892), Іванам Дзяўго (1905), Дзмітрыем Драздом (1880), Міхаілам Казакевічам (1880), Васілём Матрунчыкам (1898), Каралем Міцкевічам (1893), Фёдарам Падабедам (1879), Ірынеем Станішэўскім (1855). Асуджаны 21.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.4.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа Р. і інш. № 26850-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.