Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПЯТРОЎСКІ (ПЕТРОВСКИЙ) Сцяфан Іванавіч 

ПЯТРОЎСКІ (ПЕТРОВСКИЙ) Сцяфан Іванавіч

[1867, в. Міхалінава Горацкі пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — 12.10.1937, Віцебск, турма НКВД], свяшчэнна- або царкоўнаслужыцель. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, верагодна, бацька Георгія Пятроўскага, брат Пятра Іванавіча Пятроўскага*. Скончыў духоўную семінарыю. Арыштаваны 23.9.1937 у в.Міхееўка Дубровенскага р-на. Асуджаны тройкай НКВД 28.9.1937 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 18.4.1989. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.


* З 1902—03 настаяцель Успенскага сабора ў Невелі Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".