Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПЯСКОЎСКІ (ПЕСКОВСКИЙ) Мікалай Леанідавіч 

ПЯСКОЎСКІ (ПЕСКОВСКИЙ) Мікалай Леанідавіч

[1874, мяст. Абчуга Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 30.9.1937, Орша, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, верагодна, брат Герасіма Леанідавіча Пяскоўскага*. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Вуць Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н. З 1911 настаяцель Свята-Духава храма ў г. Копысь Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. У 1930-я г. служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Абольцы Аршанскай акругі, цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны 15.9.1937 з дыяканам Пятром Цівам тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 20.10.1959 Віцебскім абл. судом. Групавая справа П. і інш. № 8637-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


* З 1909 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Валчасы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".