Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПЫСК Нікіфар Мітрафанавіч
[1905, в. Більцавічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 23.5.1995, Вілейка]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1930), багаслоўскі ф-т Варшаўскага ун-та (1934). Служыў у прыходах Гродзенскай епархіі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, настаяцель Аляксандра-Неўскай царквы ў мяст. Крэва, цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. Быў жанаты, гадаваў шасцёра дзяцей. 27.6.1943 у Мінску са святарамі М.Лапіцкім і І.Кушнерам служыў паніхіду па забітых акаўцамі грамадскіх дзеячах Л.Маракову (сын Дз.Маракова) і Ю. Саковічу. Арыштаваны 7.2.1945. Асуджаны ваенным трыбуналам войск НКВД 25.3.1946 за «антысавецкую агітацыю» да 6 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўленнем правоў. Этапаваны ў Іркуцкую вобл. Вызвалены 27.5.1950. У 1959 настаяцель царквы ва Уладзівастоку. Пазней вярнуўся на радзіму. У 1992 жыў у г. Вілейка. Рэабілітаваны 8.10.1992 прэзідыумам Гродзенскага абл. суда. Групавая справа П. і інш. № п-15197 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 259. Гродно, 2000.
[Паводле кнігі: т. II, с. 186]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.