Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПРОЦІК (ПРОЦИК) Вера Адамаўна
[1892, в. Адамаўка Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — ?], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. Арыштавана 18.11.1937 у в. Падроўнае Рэчыцкага р-на. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Рыбінск Яраслаўскай вобл. Вызвалена ў 1947. Зноў арыштавана 24.8.1949. Прыгаворана 4.3.1950 да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Канчаткова вызвалена ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.10.1959.
Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
[Паводле кнігі: т. II, с. 178]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.