Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПРОХАРАЎ (ПРОХОРОВ) Васілій Прохаравіч
[1882, в. Цярэні Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 13.10.1937, Віцебск альбо Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1930-я г. настаяцель прыпісной царквы в. Ермакі, цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 28.9.1937 з 40 інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю і прапаганду супраць калгасаў» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.9.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа П. № 11112 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[Паводле кнігі: т. II, с. 177–178]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.