Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПЛАТОН ЗВЕРАЎ (ЗВЕРЕВ) 

ПЛАТОН ЗВЕРАЎ (ЗВЕРЕВ)

[Пётр Дзмітрыевіч; 1875, в. Глыбокае, цяпер Маскоўская вобл., Расія — ?], верагодна, бацька педагога Дзмітрыя Пятровіча Зверава. Рускі. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту ігумен Кіева-Пячэрскай лаўры. Арыштаваны ў верас. 1937 у в. Доўгі Мох (?), цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа П.З. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".