Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПІГУЛЕЎСКІ (ПИГУЛЕВСКИЙ) Уладзімір Дзмітрыевіч
[1886, Вільня — ?]. З сям’і псаломшчыка. Вучыўся ў Літоўскай (Віленскай), Магілёўскай духоўных семінарыях, на рэгенцкіх курсах. У 1907—18 рэгент Крыжаўздзвіжанскай царквы і архіерэйскага хору ў Магілёве. У 1918 архіепіскапам Магілёўскім Канстанцінам (Булычовым) рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Магілёўскага Трох-Свяціцельскага кафедральнага сабора. У 1921 пераехаў у Мінск. Служыў у Мінскім кафедральным соборы. Адрокся ад сана, перайшоў у абнаўленцтва. У 1922—33 выкладаў спевы ў Мінскіх СШ. З 1934 нам. хормайстра Беларускага дзяржаўнага опернага тэатра. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Па прапанове мітрапаліта Мінскага і ўсяе Беларусі Панцеляімана (Ражноўскага) арганізаваў царкоўны хор, якім кіраваў да прыходу савецкіх войск. 14.8.1944 асобай нарадай пры НКВД СССР асуджаны да 8 гадоў ППК. Пасля вызвалення ў 1952 пастановай архіепіскапа Мінскага і Беларускага Піцірыма прызначаны рэгентам у Горкі Магілёўскай вобл., потым рэгентам Мінскай Крыжаўздзвіжанскай царквы. З 10.2.1954 выкладчык і рэгент хора Мінскай духоўнай семінарыі.
Літ.: Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 162. Гродно, 2000; Ён жа. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 2. С. 155. Гродно, 2005.
[Паводле кнігі: т. II, с. 168–169]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.