Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПЕТУХОВА (ПЕТУХОВА) Екацярына Яфрэмаўна
[1873, в. Міхеевічы, цяпер Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 1933 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларуска. З сялянскай сям’і. Да арышту манахіня малітоўнага дома ў 1-ым Крычаўскім пас. Арыштавана 14.2.1933 у в. Міхеевічы. Асуджана 14.2.1933 з актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «ўдзел у кулацкай арганізацыі» дa ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 9.7.1960 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа П. і інш. № 7100-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.