Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАМФІЛ (ЛЯСКОЎСКІ) 

ПАМФІЛ (ЛЯСКОЎСКІ)

[Пётр Аляксандравіч; 5.10.1883, Віцебская губ. — 23.1.1935 або 10.1.1936], епіскап. Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію, прыняў манашаскі пострыг (1907). З 1.11.1907 выкладчык Валынскага жаночага вучылішча, з 16.9.1910 — Жытомірскага духоўнага вучылішча. 30.5.1911 рукапаложаны ў іераманаха. З 7.6.1911 выкладчык Валынскай духоўнай семінарыі. 10.12.1912 прызначаны рэктарам Палтаўскай духоўнай семінарыі. 26.12.1921 хіратанісаны ў епіскапа Старадубскага, вікарыя Чарнігаўскай епархіі. З 6.3.1928 епіскап Бугучарскі, потым епіскап Расошанскі. З 13.9.1930 епіскап Уральскі, з 17.9.1931 — Чабаксарскі, з 2.10.1932  — Багародскі, з 20.10.1932 — Падольскі. З 23.11.1932 кіраваў Курскай епархіяй. 11.9.1933 прызначаны епіскапам Краснадарскім і Кубанскім. 23.1.1935 (паводле інш. звестак 10.1.1936) знойдзены ў садзе каля свайго дома (?) павешаным на дрэве.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".