Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » НЯРОНСКІ (НЕРОНСКИЙ) Уладзімір Андрэевіч 

НЯРОНСКІ (НЕРОНСКИЙ) Уладзімір Андрэевіч

[1877, в. Цітва Ігуменскі пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 1938 (?), Магілёў, НКВД]. Беларус. З 1912 настаяцель Ільінскай царквы в. Рубеж (тагачасны паштовы адрас: ст. Халопенічы) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 15.2.1938 у  Магілёве. Асуджаны 21.9.1938 з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі тройкай НКВД як «польскі шпіён-дыверсант» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957 тpыбуналам БВА. Групавая справа Ш. і інш. святароў № 5070 захоўваецца ў  архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".