Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » НАРАНОВІЧ (НАРАНОВИЧ) Феадосій Аляксандравіч
[1880, в. Волма Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. З 1905 настаяцель Мікалаеўскага храма ў мяст. Раманава Слуцкага пав. Мінскай губ. (з 1921 — в. Леніна Слуцкага р-на Мінскай вобл.). З 1913 служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Дарасіно Слуцкага пав., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. Падчас арышту настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Замошша (Замошская Слабада) Любанскага р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 3.10.1932. Асуджаны 2.12.1932 з актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.6.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Н. і інш. № 27142-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.