Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МЯТЛЩКІ (МЕТЛИЦКИЙ) Mixaіл Андрэевіч
[1878 або 1885, в. Астрагляды Рэчыцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — 21.7.1938, Гомель, турма НКВД]. Скончыў народную школу (1899). Вытрымаў экзамен на званне псаломшчыка пры Мінскай духоўнай семінарыі (5.6.1908). З 10.12.1912 служыў у Свята-Антоніеўскай царкве ў мяст. Рубяжэвічы Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дачку Алену (н. 9.11.1904), сына Уладзіміра (10.5.1907). У 1920-я г., верагодна, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у адной з цэркваў Гомеля. Арыштаваны 3.3.1938. Асуджаны тройкай НКВД 25.5.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.1.1989.
Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.