Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МУШТУКОВА (МУШТУКОВА) Марыя Кірылаўна
[1882, Горкі Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. Арыштавана 4.4.1932 у Оршы Віцебскай вобл. Асуджана 9.8.1932 з інш. манахінямі, манахамі, царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 9.2.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа М. і інш. № 6739-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[Паводле кнігі: т. II, с. 109]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.