Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МУХІН (МУХИН) Грыгорый Андрэевіч
[1874, в.Валачок, цяпер Дарагабужскі р-н Смаленскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Шмат гадоў служыў настаяцелем у цэрквах Раслаўля Смаленскай вобл. Быў жанаты на Мухінай Любові Паўлаўне, меў трох сыноў: Міхаіла (бухгалтар, жыў у г. Ельня Смаленскай вобл.), Аляксандра (жыў у г. Пачынок Смаленскай вобл.), Івана (месцажыхарства невядома). У 1935 архіепіскапам Смаленскім Серафімам накіраваны ў Віцебск. Арыштаваны 19.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 2-я Фрунзе, д. 11-а. Асуджаны 28.9.1937 з 40 інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа М. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[Паводле кнігі: т. II, с. 108–109]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.