Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МУЛЕР (МУЛЛЕР) Леў Аляксандравіч 

МУЛЕР (МУЛЛЕР) Леў Аляксандравіч

[1887, Магілёў — 30.6.1952], протаіерэй. У 1910—13 вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. З ліст. 1913 епархіяльны місіянер і прапаведнік Мінскай епархіі. У 1914—15 выкладаў у мінскіх навучальных установах. З другой паловы 1915 служыў у Міністэрстве шляхоў зносін. З 1918 да крас. 1922 у Наркамаце шляхоў зносін. 7.5.1922 рукапаложаны ў іерэя. Служыў настаяцелем царквы каля ст. Ушакі Наўгародскай губ., цяпер Тосненскі р-н Ленінградскай вобл. (1922—1924), Пакроўскага храма с. Рыбацкае Ленінградскага р-на (1925—30), Крыжаўздзвіжанскай царквы на Петраградскай старане (да лют. 1932), Князь-Уладзімірскага сабора (да 14.11.1936) у сане протаіерэя, Богаяўленскага сабора (да 5.2.1937), Афонскай царквы Новадзявочага манастыра ў Санкт-Пецярбургу (да 22.4.1937), грэчэскага храма вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага (да 30.8.1937), Іаана-Прадцечанскай царквы на Лігаўскам праспекце (да 10.11.1937), зноў Князь-Уладзімірскага сабора (да 4.3.1938). У далейшым, паводле некаторых звестак, рэпрэсаваны.

Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".