Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МІХНЮК (МИХНЮК) Антоній Ульянавіч 

МІХНЮК (МИХНЮК) Антоній Ульянавіч

[1911, Гродзенская губ. (?) — пасля 1976]. З 1938 служыў псаломшчыкам у Георгіеўскай царкве в. Валавель, цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. З 1944 дыякан Уваскрасенскага храма мяст. Антопаль Драгічынскага р-на. З 1945 працягваў служыць у Мінска-Беларускай епархіі. З 1957 настаяцель храма ў г. Мглін Арлоўскай епархіі. З 1958 — у Петра-Паўлаўскай царкве в. Косічы Брэсцкага р-на. Арыштаваны ў 1961. Асуджаны да 3 гадоў ППК. Выключаны з кліра Мінскай епархіі. Вызвалены датэрмінова ў 1963. Служыў рэгентам у адной з цэркваў Бранска. Пасля вяртання на радзіму (1965) — у розных прыходах Мінскай епархіі, у тым ліку ў Пакроўскім саборы ў Баранавічах Брэсцкай вобл., Петра-Паўлаўскай царкве ў Кобрыне Брэсцкай вобл. З 27.11.1972 на пенсіі.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 531.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".