Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МІХАІЛ (ПОСТНІКАЎ)
[Міхаіл Сцяпанавіч; 30.9.1878, Варонеж, Расія — пасля 1947], епіскап. Скончыў Варонежскую духоўную семінарыю (1900), 2 курсы медыцынскага ф-та Томскага ун-та, Яраслаўскі (Дзямідаўскі) ліцэй са ступенню кандыдата права (1904), гісторыка-філалагічны ф-т Маскоўскага ун-та са ступенню магістра гістарычных навук (1911). Працягваў адукацыю за мяжой. Да 1920 працаваў у наркамаце народнай адукацыі. Аўдавеў. Пастрыжаны ў расафор. 20.3.1920 рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Казанскай царкве с. Усмані Варонежскай епархіі. У 1922 ухіліўся ў абнаўленчы раскол і прызначаны ўпаўнаважаным па Варонежскай епархіі ў сане протаіерэя. 14.10.1922 хіратанісаны ў епіскапа Вольскай вікарнай кафедры. Са снеж. 1924 часова кіруючы Пскоўскай епархіяй, з 20.2.1925 — Вяліка-Усцюжскай, з 10.3.1925 — Уральскай. 14.5.1927 узведзены ў сан архіепіскапа (абнаўленчага). З 1928 архіепіскап Касімаўскі, вікарый Разанскай епархіі. З 1929 узначальваў Разанскую, з 27.11.1931 — Калінінскую епархіі. 26.12.1931 звольнены на пакой, жыў у Разані. 2.9.1932 заняў Віцебскую кафедру (абнаўленчую). Арыштаваны супрацоўнікамі АДПУ БССР 10.3.1933. Асуджаны да 5 гадоў ППК. З 1942 юрысконсульт Маскоўскага епархіяльнага ўпраўлення. У 1943 пасля пакаяння прыняты ў зносіны з кананічнай Царквой у сане епіскапа. У лют. 1944 прызначаны кіруючым Архангельскай епархіяй, з ліп. 1944 — епіскап Пензенскі і Саратаўскі, з 27.1.1947 — Іванаўскі і Шуйскі. 19.6.1947 звольнены на пакой. Арыштаваны 25.6.1947 у Іванаве. Асуджаны да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Кривонос Ф., свящ. Мученический и исповеднический подвиг Могилевских святителей ХХ века: Феодосия (Ващинского), сщмч. Павлина (Крошечкина), Александра (Раевского). Мн., 2002. С. 13; www.ortho-rus.ru.
[Паводле кнігі: т. II, с. 103–104]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.