Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МІРАШНІЧЭНКА (МИРОШНИЧЕНКО) Дзімітрый Кірылавіч 

МІРАШНІЧЭНКА (МИРОШНИЧЕНКО) Дзімітрый Кірылавіч

[1888, Казінцы Палтаўскай губ., цяпер Украіна — ?], протаіерэй. Украінец. З сялянскай сям’і. 16.4.1914 прызначаны псаломшчыкам Петра-Паўлаўскай царквы в. Гаруцішкі Мінскага пав., цяпер Дзяpжынскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. Падчас арышту настаяцель храма в. Вялікае Сяло Мінскага пав., цяпер Дзяpжынскі р-н. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 18.2.1932. Асуджаны 15.4.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Вызвалены ў 1934. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа М. і інш. № 34309-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".